4898

Дар’я Сяніца чытае верш «Спадчына»

Дар’я Сяніца, вучаніца сярэдняй школы №28 горада Гродна.
Дар’я Сяніца, вучаніца сярэдняй школы №28 горада Гродна. Youtube.com

Дар’я Сяніца, вучаніца сярэдняй школы №28 горада Гродна, прачытала верш Янкі Купалы «Спадчына». У яе атрымалася вельмі прыгожае відэа, дзе, акрамя добрага чытання, прысутнічаюць сапраўдныя беларускія рэчы: рушнікі, прадзільнае кола, чыгуны і калоссе.

«Спадчына»

Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.

Аб ёй мне баюць казкі-сны
Вясеннія праталіны,
І лесу шэлест верасны,
І ў полі дуб апалены.

Аб ёй мне будзіць успамін
На ліпе бусел клёкатам
І той стары амшалы тын,
Што лёг ля вёсак покатам;

І тое нуднае ягнят
Бляянне-зоў на пасьбішчы,
І крык вароніных грамад
На могілкавым кладзьбішчы.

І ў белы дзень і чорну ноч
Я ўсцяж раблю агледзіны,
Ці гэты скарб не збрыў дзе проч,
Ці трутнем ён не з'едзены.

Нашу яго ў жывой душы,
Як вечны светач-полымя,
Што сярод цемры і глушы
Мне свеціць між вандоламі.

Жыве з ім дум маіх сям'я
І сніць з ім сны нязводныя...
Завецца ж спадчына мая
Ўсяго Старонкай Роднаю.

Янка Купала

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно