3906

Ерашкова Яніна чытае твор Рыгора Барадуліна «Бацьку»

Ерашкова Яніна з г. Крычава.
Ерашкова Яніна з г. Крычава. Youtube.com

Ерашкова Яніна з г. Крычава чытае твор Рыгора Барадуліна «Бацьку». Звярніце ўвагу, з якімі пачуццямі дзяўчынка прачытала гэты твор. Не кожны дарослы так здолее!

«Бацьку»

Не выйшаў ты і ў гэты раз
Мяне спаткаць, паднесці рэчы...
Ля весніц, толькі зноў твой вяз
Крануў галінамі за плечы.

Ты мне не падасі рукі.
Глядзіш удаль з-пад шкла партрэта...
Ці бачыш, вырас сын які?
Скажы хоць слова для прывета.

А я... чакаў з усіх дарог
Цябе ў сорак чацвёртым летам.
Калоны ні адной не мог
Я прапусціць з ахапкам кветак.

Хацелася пачуць: «Сынок...»
I крыкнуць радаснае: «Тата!»
Бацькоўскім быў мне кожны крок...
Усё ішлі, ішлі салдаты...

Каторы раз сыходзіў снег...
Дамоў вярнуліся суседзі.
Я кожнаму насустрач бег
I чуў кароткае: «Прыедзе...»

Калі ў крыўдзе мне сябры
Гразіліся падчас бацькамі,
Тады хацелася наўзрыд
Заплакаць шчырымі слязамі.

Не плакаў я — усім на злосць,
Бо ў хаце быў адзін — мужчына.
Не йшоў ты...
Маці маладосць
Глыбей заворвалі маршчыны.

I зараз — еду я здалёк,
Чакаю ўсё — зайду, а маці
Мне кажа: «Пазнаеш, сынок?
Вось наша ўся сямейка ў хаце...»

Паверыць цяжка мне таму,
Што больш не прыйдзеш ты дадому.
А шапку я заўжды здыму
Перад магілай невядомай.

Рыгор Барадулін

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно