Лучшие гостиницы Беларуси

0 808

Працягваецца рэспубліканскі конкурс «Чытаем па-беларуску з velcom»

Вучні 7-8 класаў з усёй Беларусі запісваюць на відэа, як яны чытаюць творы з цудоўнага свету беларускай літаратуры.

Відэазапісы ўдзельнікаў прымаюцца да 30 лістапада 2017 года.
Відэазапісы ўдзельнікаў прымаюцца да 30 лістапада 2017 года. © / velcom

У нашай краіне працягваецца вялікі рэспубліканскі конкурс «Чытаем па-беларуску з velcom». Вучні 7-8-х класаў з усёй Беларусі запісваюць на відэа, як яны чытаюць творы з цудоўнага свету беларускай літаратуры. Каго толькі не выбіраюць юныя чытальнікі: тут і Максім Танк, і Янка Купала, і Максім Багдановіч. Усе відэа, якія дасылаюць удзельнікі на конкурс, адзначаныя афіцыйнымі хэштэгамі праекта - #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom, і па ім вы можаце знайсці ўсе творчыя работы вучняў у сацыяльных сетках. А спецыяльна для чытачоў «Аргументаў і фактаў» мы штотыднёва падбіраем 5 відэазапісаў ад удзельнікаў конкурсу з розных куткоў краіны.

Матвей Сідарэвіч з Альхоўскай сярэдняй школы прачытаў твор Янкі Купалы «Курган». Цудоўнае выкананне цудоўнага твора. Паглядзіце, як добра атрымалася!

Паліна Зарэмба з 92 школы горада Мінска прачытала верш «Жураўлі на Палессе ляцяць», які некалі напісаў Алесь Ставер. Апранутая ў беларускае адзенне дзяўчынка вельмі добра перадала мілагучнасць і цеплыню гэтага твора.

Лізавета Дарашчэнка з сярэдняй школы №1 горада Шклова выканала твор Рыгора Барадуліна «Трэба дома бываць часцей». Пасля такога чытання адразу разумееш, што самае цёплае месца на зямлі – родны дом.

Кірыл Небылоў з сярэдняй школы №5 горада Віцебска прачытаў твор Сяргея Грахоўскага «Чалавеку патрэбна не слава». І замест звычайнага відэа ў яго атрымаўся сапраўдны міні-фільм. Таму здаецца, на конкурс дасылаюць відэазапісы не толькі таленавітыя чытальнікі, але і рэжысёры-пачаткоўцы.

Паліна Шутко з сярэдняй школы №11 горада Слуцка абрала для чытання твор, у якім ушанаваная памяць знакамітай адметнасці яе роднага горада – слуцкіх паясоў. На конкурс яна даслала відэа, на якім чытае твор «Слуцкія ткачыхі» Максіма Багдановіча на фоне сапраўдных слуцкіх паясоў!

Нагадваем, што відэазапісы ўдзельнікаў прымаюцца да 30 лістапада 2017 года. Вучням 7-8-х класаў з усёй Белаусі прапаноўваецца запісаць відэа, дзе яны чытаюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Гэта можа быць як паэзія, так і проза. Затым трэба размясціць яго на асабістай старонцы ў адной з сацыяльных сетак (ВКонтакте, Facebook, Instagram) з хэштэгам #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom, а таксама выслаць спасылку на публікацыю на афіцыйны адрас конкурсу – movakonkurs@gmail.com. Кожны з вас, паважаныя чытачы, таксама можа запісаць на відэа беларускі твор у падтрымку конкурса і размясціць яго на сваёй асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы з адным з афіцыйных хэштэгаў праекта. А мы будзем працягваць знаёміць вас з новымі цікавымі відэа ўдзельнікаў праекта «Чытаем па-беларуску з velcom».

Материал подготовлен: www.aif.by
Загрузка...

REDTRAM
NNN
Оставить комментарий
Вход
Комментарии (0)

  1. Пока никто не оставил здесь свой комментарий. Станьте первым.


Все комментарии Оставить свой комментарий
Газета

Подписка в 2018 году


Актуальные вопросы

  1. Каковы основные итоги встречи Лукашенко и Алиева?
  2. Правда ли, что при плохой погоде больше хочется выпить?
  3. Можно ли разным людям пользоваться одной мочалкой?
REDTRAM
NNN

Новое на AIF.by