Лучшие гостиницы Беларуси

0 1104

Засталося 3 тыдні да канца конкурса «Чытаем па-беларуску з velcom»

Відэазапісы ўдзельнікаў прымаюцца да 30 лістапада 2017 года.

Дар’я Сяніца, вучаніца сярэдняй школы №28 горада Гродна.
Дар’я Сяніца, вучаніца сярэдняй школы №28 горада Гродна. © / Youtube.com

У Беларусі працягваецца вялікі рэспубліканскі конкурс «Чытаем па-беларуску з velcom». Вучні 7 і 8-х класаў з усёй краіны запісваюць на відэа, як яны чытаюць творы беларускай літаратуры, потым выкладваюць запісы на старонкі ў сацыяльных сетках і адзначаюць афіцыйнымі хэштэгамі праекта – #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom. Арганізатары конкурсу нагадваюць, што да канца прыёму відэа засталося 3 тыдні! А спецыяльна для чытачоў «Аргументаў і фактаў» мы штотыднёва падбіраем 5 цікавых відэазапісаў ад удзельнікаў конкурсу з розных куткоў краіны.

Аляксандра Ларчанка з сярэдняй школы №4 горада Рэчыцы выканала ўрывак з твора Аркадзя Куляшова «Маці». Мы ўпэўненыя, што чытанне гэтай дзяўчынкі не пакіне вас абыякавымі.

Дар’я Сяніца, вучаніца сярэдняй школы №28 горада Гродна, прачытала верш Янкі Купалы «Спадчына». У яе атрымалася вельмі прыгожае відэа, дзе, акрамя добрага чытання, прысутнічаюць сапраўдныя беларускія рэчы: рушнікі, прадзільнае кола, чыгуны і калоссе.

Дар’я Ярэміч з сярэдняй школы №1 горада Буда-Кашалёва абрала для чытання твор Рыгора Барадуліна «Трэба дома бываць часцей». У здымках відэазапісу ўзяла ўдзел уся сям’я дзяўчынкі. На самой справе добрае і ўтульнае відэа.

Паліна Капылова з сярэдняй школы №1 горада Дуброўна выканала твор Еўдакіі Лось «Дзяўчаты мінулай вайны». Неверагодна, як дзяўчынка змагла адчуць весь боль і ўсю трагічнасць гэтага твора.

Марк Пракоф’еў з гімназіі №2 горада Наваполацка прачытаў верш Якуба Коласа «Ручэй». Жывое і таленавітае выкананне твора хлопчыкам насамрэч уражвае.

Нагадваем, што відэазапісы ўдзельнікаў прымаюцца да 30 лістапада 2017 года. Вучням 7-8-х класаў з усёй Белаусі прапаноўваецца запісаць відэа, дзе яны чытаюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Гэта можа быць як паэзія, так і проза. Затым трэба размясціць яго на асабістай старонцы ў адной з сацыяльных сетак (ВКонтакте, Facebook, Instagram) з хэштэгам #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom, а таксама выслаць спасылку на публікацыю на афіцыйны адрас конкурсу – movakonkurs@gmail.com. Кожны з вас, паважаныя чытачы, таксама можа запісаць на відэа беларускі твор у падтрымку конкурса і размясціць яго на сваёй асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы з адным з афіцыйных хэштэгаў праекта. А мы будзем працягваць знаёміць вас з новымі цікавымі відэа ўдзельнікаў праекта «Чытаем па-беларуску з velcom».

Материал подготовлен: www.aif.by
Загрузка...

REDTRAM
NNN
Оставить комментарий
Вход
Комментарии (0)

  1. Пока никто не оставил здесь свой комментарий. Станьте первым.


Все комментарии Оставить свой комментарий
Газета

Подписка в 2018 году


Актуальные вопросы

  1. Каковы основные итоги встречи Лукашенко и Алиева?
  2. Правда ли, что при плохой погоде больше хочется выпить?
  3. Можно ли разным людям пользоваться одной мочалкой?
REDTRAM
NNN

Новое на AIF.by