486

Што такое «рух чыстых сэрцаў» у католікаў?

"Аргументы и факты" в Беларуси № 01 03/01/2017
Па традыцыі маладыя людзі носяць пярсцёнкі з надпісам «Сапраўдная любоў чакае».
Па традыцыі маладыя людзі носяць пярсцёнкі з надпісам «Сапраўдная любоў чакае». shutterstock.com
  • Што такое «рух чыстых сэрцаў» у католікаў? Марына, Орша

Гэта рух за цнатлівае  (целомудренное - рус.) жыццё да шлюбу. Ён распаўсюджаны не толькi ў Каталіцкай царкве, але і сярод пратэстантаў  і праваслаўных вернікаў. Нядаўна ў касцёле Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку адбылася ўрачыстая цырымонія дабравольнага пасвячэння ў рух чыстых сэрцаў. Шэсць маладых людзей перад алтаром склалі абяцанні весці цнатлівае жыццё да шлюбу. Праз гэты жэст у прысутнасці парафіяльнай супольнасці моладзь выказала, што сапраўднага, вернага, чыстага кахання варта чакаць. Таксама моладзь выказала жаданне «прапаведаваць у сваім асяроддзі чысціню ўзаемаадносін паміж мужчынам і жанчынай, нягледзячы на стэрэатыпы, якія склаліся ў сучасным грамадстве».

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно