301

...Дзе вынікі ад спорту?

"Аргументы и факты" в Беларуси № 13 28/03/2017

Паважаная рэдакцыя! У такі цяжкі момант для нашай краіны я лічу неабходным змяніць прынцыпы фінансавання беларускага спорту. Недалёка той час, калі наша зборная на Алімпіядзе наогул застанецца без аніякіх медалёў. Нашы спартсмены і чыноўнікі перакормлены: заробкі вялікія, вынікаў няма, а яны, як тыя тлустыя каты, нежацца на сонейку… Лічу неабходным забараніць нашым чыноўнікам «купляць»  спартсменаў з іншых краін. У нас бальніцы перапоўнены, вельмі шмат маламаёмасных грамадзян ходзяць без зубоў. Каб прайсці абследаванне, пенсіянеру трэба аддаць палову пенсіі. І адкрытым пляўком у твар нам, балельшчыкам, лічу правальныя гульні нашых хакейных і футбольных зборных. Гэта адкрыты шантаж і выбіванне грошай. Лічу, што такім гульцам не месца ў зборнай, а чыноўнікам – у кіраўніцтве. Ганьба! Грошы трэба перанакіраваць на аздараўленне нацыі. Для пенсіянераў і моладзі трэба зрабіць сімвалічную плату за карыстанне спартыўным інвентаром і пляцоўкамі. Тады ў нас з’явяцца свае спартсмены з пачуццём грамадскай адказнасці і адпадзе неабходнасць «купляць» гульцоў за мяжой.

Васіль Курпацін, Магілёў

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно