868

Cтартаваў новы этап сацыяльнага праекта "Чытаем па-беларуску з velcom"

Сёлета вядомы праект запускаецца ў фармаце рэспубліканскага анлайн-конкурсу, удзельнікамі якога стануць навучэнцы 7-8-га класаў з усёй Беларусі.

Мэта праекта – адкрыць для вучняў свет беларускай літаратуры па-новаму, а таксама выкарыстаць магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі.

Ініцыятар праекта – кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі. Вучням 7-8-га класаў прапаноўваецца запісаць відэа, дзе яны чытаюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Гэта можа быць як паэзія, так і проза. Затым трэба размясціць яго на асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы (Вконтакте, Facebook, Instagram) з хэштэгам #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom, а таксама выслаць спасылку на публікацыю на афіцыйны адрас конкурсу movakonkurs@gmail.com. Відэазапісы ўдзельнікаў прымаюцца да 30 лістапада 2017 года.

На першым этапе праекта будуць вызначаны па 30 лепшых канкурсантаў з кожнай вобласці і Мінска. 3 лютага па красавік 2018 года пройдуць рэгіянальныя фіналы, дзе чытальнікі выступяць перад журы ўжывую. Пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёна будуць узнагароджаны смартфонамі і атрымаюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале. Ён пройдзе ў Мінску ў траўні 2018 года, пераможцам конкурсу будуць уручаны смартфоны маркі Apple.

Ацэньваць работы ўдзельнікаў будзе журы праекта – пісьменніца Раіса Баравікова, рэдактар часопіса “Вясёлка” Уладзімір Ліпскі, акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт.

З падрабязнымі правіламі праекту можна азнаёміцца на сайце www.velcom.by

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно