1606

16-18 снежня пройдзе «Тыдзень польскага тэатра ў Мiнску»

№ 51 от 15 декабря 2015 года 15/12/2015

У межах тыдня адбудуцца наступныя мерапрыемствы:

 

  • майстар-клас тэатра «Бюро падарожжаў» (Познань), якi правядуць акторы тэатра Марта Стшалка і Ярэк Сяйкоўскі. «Бюро падарожжаў» - шматразова ўзнагароджаная альтэрнатыўная тэатральная трупа, заснаваная ў 1988 годзе. Ад самага пачатку ў тэатры ставiлiся спектаклi на сацыяльныя і палітычныя тэмы, дзе выкарыстоўвалiся жэст, фізічнае дзеянне, візуальны перформанс, музыка і тэкст;
  • прэзентацыя спецпраектаў альманаха «pARTisan», прысвечаных сучаснаму польскаму тэатру;
  • лекцыя Клаўдыюша Свянціцкага «Тадэвуш Кантар і тэатр (пост)памяці». Падчас лекцыі Клаўдыюш Свянціцкі распавядзе пра найважнейшыя аспекты феномена «тэатра смерці» Тадэвуша Кантара, звязанага з тэатрам памяці (П. Нара) і постпамяці (М. Хірш);
  • лекцыі-прэзентацыі Адама Бароўскага (тэатр «Восьмага дня», Познань) і Збігнева Алкевіча (тэатр «Акадэмія руху», Варшава).

 

Тэатр «Восьмага дня» - адзiн з самых вядомых польскіх калектываў альтэрнатыўнага студэнцкага тэатральнага руху 1960-х гадоў, вядучая каманда контркультуры ў Польшчы. Заснаваны ў 1964 г. студэнтамі кафедры польскай мовы і літаратуры Універсітэта Адама Міцкевіча ў Познані тэатр стаў адным з найбольш значных ансамбляў, які прадстаўляе рух альтэрнатыўнага тэатра ў Еўропе. Абарона свабоды і чалавечай годнасці - крэда тэатра і да гэтай пары. Тэатр «Акадэмія руху» быў заснаваны ў 1973 г. Войцехам Крукоўскім, гэта легендарная група плыні альтэрнатыўнага тэатра ў Польшчы. Спалучае ў сабе шматлікія элементы тэатра, выяўленчага мастацтва і кіно. Першы польскі вулічны тэатр.

Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно