296

9 верасня фестываль LIDBEER пройдзе ў новым фармаце

На галоўнай сцэне выступяць лепшыя сучасныя гурты Беларусі, Расіі і Украіны: «Петля Пристрастия», «Крамбамбуля», «Lumen» і «Океан Ельзи»!

У прошлым годзе open-air LIDBEER-2016 стаў найбуйнейшым фестывалем краіны: у Лiду прыехалі больш за 100 000 гасцей з усёй Беларусі і суседніх краін, а выступы музыкаў гала-канцэрта пабачылі і пачулі каля 60 000 гледачоў.

Вялікі гала-канцэрт

У гэтым годзе зона гала-канцэрта рэфармуецца ў камфортную пляцоўку з асобным фудкортам, продажам піва, цікавымі забавамі і вялікай санітарнай зонай. Гэта выклікана тым, што арганізатары фестывалю нададуць яшчэ больш увагі бяспецы і камфорту гасцей падчас гала-канцэрта, а таксама няўхільна будуць сачыць за якасцю паслуг іншых удзельнікаў фестывалю. LIDBEER-2017 імкнецца стаць адным з лепшых open-air у Беларусі і Еўропе, менавіта па гэтай прычыне ўсім арганізацыйным момантам надаецца вялікае значэнне.

Закрываць фестываль будуць гучныя музыкі — «Петля Пристрастия», «Крамбамбуля», «Lumen», «Океан Ельзи»! Квіткі на пляцоўку гала-канцэрта можна набыць на сайце lidbeer.by.

«Петля Пристрастия»

За амаль 15 год існавання гэты гурт можна назваць тварам сучаснай беларускай рок-сцэны. Яны не баяцца эксперыментаў, гастралююць па ўсей Беларусі, Расiі і Украіне. Апошні студыйны дыск «Мода и облака» ў 2016 годзе быў названы лепшым альбомам года па версіі беларускай дзявятай музыкальнай прэміі парталу Experty.by. «Петля Пристрастия» таксама стаў гуртом года музыкальнай прэміі RockProfi-2017.

 «Крамбамбуля»

Вяртання гэтага беларускага гурта ўся краіна чакала 9 год. «Крамбамбуля» быў заснаваны ў 2002 годзе як сайд-праект Лявона Вольскага. У запісах песень, а таксама выступах, прымалі ўдзел Сяргей Міхалок, Аляксандр Куллінковіч i іншыя вядомыя музыкі. «Абсэнт», «Госцi», «Турысты» і іншыя песні ведае амаль кожны беларус. На ліку «Крамбамбулі» шэсць студыйных альбомаў, апошні з якiх выйшаў у 2015 годзе. На першы сольны канцэрт за 9 год у Мінску квіткі разляцеліся літаральна за некалькі дзён.

  «Lumen» 

У наступным годзе гурт «Lumen» будзе святкаваць 20-годдзе. За свой доўгі музычны шлях калектыў запісаў 8 студыйных альбомаў, а іх выступы пабачылі ва многіх краінах свету. «Lumen» – жаданы гурт на любым фестывалі. Знакамітасць гурту прынесла песня«Сид и Нэнси».

«Океан Ельзи»

Апагеем фестывалю LIDBEER стане выступ гурта «Океан Ельзи». Мільёны фанатаў па ўсяму свету аднагалосна заяўляюць: «Океан Ельзи» — лепшы гурт сучаснасці!» Кожны канцэрт Святаслава Вакарчука і гурта  — гэта сапраўдны перфоманс, харызма ў чыстым выглядзе, якая кожнага захапляе і натхняе. Любімыя хіты, шалёная энергетыка і яднанне ў адно цэлае — усё гэта на LIDBEER-2017!

LIDBEER-2017: размаўляем па-беларуску

У 2017 годзе open-air LIDBEER загучыць на беларускай мове. Арганізатар фестывалю ААТ «Лідскае піва» — адзін з буйнейшых бровараў краіны, які з 1876 года дзейнічае бесперапынна, цешыць спажыўцоў высокаякаснымі і разнастайнымі гатункамi піва і безалкагольнымі напоямі. У 2016 годзе кампанія «Лідскае піва» ажыццявіла рэбрэндінг флагманскай лінейкі піва ЛІДСКАЕ® і пачала камунікаваць са сваімі спажыўцамі на беларускай мове. Фестываль LIDBEER таксама падтрымае гэтую ініцыятыву: будзе выпушчана адпаведная атрыбутыка, і камунікацыя з гасцямі будзе весціся па-беларуску.

Інтэрактыўны фармат

Галоўная асаблівасць фестывалю — гэта інтэрактыў. Кожны жадаючы можа стаць удзельнікам найбуйнейшага open-air краіны. Для гэтага трэба запоўніць зваротную форму і адправіць заяўку на ўдзел у фестывалі. Калі вы робіце прыгожыя вырабы, гатуеце смачныя стравы, з лёгкасцю заваёўваеце ўвагу дарослых і дзяцей сваімі гульнямі альбо лічыце, што ваш гурт стане вядомым на ўвесь свет, — LIDBEER-2017 чакае вас.

І добрая навіна для музыкаў вольнай сцэны: гурт, які набярэ найбольшую колькасць галасоў, атрымае запрашэнне адкрыць галоўную сцэну LIDBEER-2018!

Заяўкі на ўдзел у фестывалі прымаюцца з 7 чэрвеня па 21 ліпеня 2017 года. Галасаванне за ўдзельнікаў пляцовак фудкорт, забавы і маркет будзе праходзіць з 22 ліпеня па 4 жніўня, а за музыкаў вольнай сцэны - з 22 ліпеня па 22 жніўня.

Фудкорт і іншыя фестывальныя зоны

У гэтым годзе фудкорт павялічыцца больш чым у два разы. Працаўнікоў на фудкорце таксама будзе больш. Такім чынам, хуткасць абслугоўвання павялічыцца. Выбар ежы будзе самы разнастайны: ад бургераў і шашлыкоў да дамашніх страў. Як і ў мінулым годзе, піва можна будзе купіць як у асобных пунктах фудкорта, так і ў пунктах з ежай.

Санітарная зона таксама павялічыцца амаль у тры разы. Для гасцей фестывалю будзе працаваць вялікі кемпінг, на якім кожны жадаючы зможа застацца на начлег.

Арганізатары рыхтуюць яшчэ больш забаў: цікавы квэст па Лідзе і фестывальным актывацыям, дзіцячая пляцоўка, лунапарк, фотазоны, камандныя квізы, моўныя гульні і шмат іншых. А таксама бескаштоўна госці фестывалю змогуць наведаць найстарэйшую піўную вытворчасць у Беларусі — завод «Лідскае піва». У самым канцы вечара ўсіх гасцей чакае вялікі фейерверк, які адзначыць завяршэнне вялікага свята пад назвай LIDBEER-2017!

Уваход на фестываль бескаштоўны.

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно