Инна Валевская 0 604

«Возера радасці». Фільм з Беларусі прымае ўдзел у кінафоруме ў Францыі

Кароткаметражны фільм беларускага рэжысёра Аляксея Палуяна «Возера радасці», зняты па аднайменным бэстсэлеры Віктара Марціновіча, увайшоў у асноўную праграму міжнароднага кінафестывалю ў Клермон-Феране.

«Возера радасці»
«Возера радасці» © / Кадр из фильма

Гэты фестываль эксперты называюць найважнейшым кінааглядам кароткага метру. Фільм з Беларусі ўпершыню прымае ўдзел у міжнароднай праграме кінафоруму ў Францыі. У выпадку перамогі стужка аўтаматычна намінуецца на прэмію «Оскар». 

Фільм «Возера радасці» – экранізацыя часткі кнігі Віктара Марціновіча - распавядае пра дзевяцігадовую Ясю, жыццё якой кардынальна змянілася пасля смерці маці. Яся пачынае будаваць сваё жыццё нанова пасля таго, як бацька адвозіць яе ў інтэрнат.

Здымкі паўгадзіннага фільма на беларускай мове прайшлі ў вёсках Ляхавічскага раёна Брэсцкай вобласці. Галоўную ролю ў ім выканала выхаванка магілёўскага інтэрната Анастасія Пляц. Таксама ў карціне задзейнічаны вядомыя акцёры тэатра і кіно: Ігар Сігаў, Святлана Анікей, Аляксандр Малчанаў, Алена Зуй-Вайцахоўская, Таццяна Мархель, Дзяніс Тарасенка і іншыя. У фільме гучыць музыка беларускага гурта «Vuraj», музыканты якога прынялі ўдзел у здымках. 

«Возера радасці» Віктара Марціновіча, аднаго з самых паспяховых сучасных беларускіх аўтараў, – пятая кніга пісьменніка, якую ён называе «самым шчырым і самым дарослым раманам з напісаных ім да гэтага часу». Ён расказвае пра «непазбежнасць сталення» і пра тое, якія «нечалавечыя высілкі патрэбна прыкласці, каб застацца чалавекам».

Вельмі асабісты

Рэжысёр Аляксей ПАЛУЯН паведаміў: «Возера радасці» – вельмі асабісты для маёй сям’і фільм. Я хацеў расказаць драму пра моцнага чалавека, які ў 9 гадоў адважваецца буда-

ваць свой шлях самастойна. Не кожны дарослы чалавек гатовы да гэтага выбару, а Яся здолела яго зрабiць. І мы разумеем, што яна ў гэтым жыцці яшчэ пазмагаецца. Таму для мяне было празмерна важна, каб галоўную ролю выканала дзіця з інтэрната. Мне пашанцавала сустрэць Насцю Пляц у магілёўскім інтэрнаце. Яна паверыла мне і прыадчыніла часцінку свайго вельмі глыбокага свету.

Калі я скончыў працу над карцінай, зразумеў, што перада мной фільм, блізкі да трагедыі. Але гэта светлы фільм, таму што, гледзячы на гэтых дзяцей, мы, дарослыя, вучымся ў іх і атрымліваем сілы і энергію».

Беларускі фільм Аляксея Палуяна ўпершыню ўвайшоў у міжнародны конкурс кінафестывалю. Раней наша краіна была ўжо прадстаўлена ў Клермон-Феране ў 2015 годзе фільмам Дар’і Юркевіч «Баба, Ваня і каза». Тады стужка ўзяла ўдзел у конкурсе французскага кіно (карціна знятая ў капрадукцыі з Францыяй).

Фільм «Возера радасці» – працяг поспеху незалежнага беларускага кіно, якога ў 2018 годзе дасягнулi «Крышталь» Дар’і Жук, «Заўтра» Юліі Шатун, а таксама карціна «Сума» рэжысёра Андрэя Куціла, які нядаўна стаў лаўрэатам найбуйнейшага кінафестывалю дакументальнага кіно ў Амстэрдаме. Выхад фільма на экраны Беларусі плануецца ў 2019 годзе.

Загрузка...
Загрузка...

REDTRAM
NNN
Оставить комментарий
Вход
Комментарии (1)
  1. Славяна Казюко[facebook]
    |
    13:27
    01.02.2019
    0
    +
    -
    Добрый день! У вас указана некорректная информация про девочку, сыгравшую главную роль. Настя Пляц - воспитанница SOS-Детской деревни г.Могилев.
Все комментарии Оставить свой комментарий
Газета

Подписка в 2020 году

Актуальные вопросы

  1. Почему госпитализировали Елену Малышеву?
  2. Что сообщают родственники Анастасии Заворотнюк о ее состоянии?
  3. Кому нельзя есть яйца и почему?
REDTRAM
NNN

Новое на AIF.by