407

Заззяе ў трэці раз!

"Аргументы и факты" в Беларуси № 16 18/04/2017

 

У гэтым годзе праграма пашырылася ўдвая і зараз уключае 14 стужак з 8 краін Паўночнай Еўропы і Балтыі, а таксама 6 дадатковых падзей - майстар-класаў і сустрэч з фільммэйкерамі.

Так, напрыклад, 21 красавіка ў кніжнай краме «Сон Гогаля» адбудзецца майстар-клас вядомага расійскага кінакрытыка Антона Доліна, вядучага кінарубрыкі ў тэлеперадачы «Вячэрні Ургант» і кінааглядчыка Meduza, «Афіша» і «Мастацтва кіно». Яго лекцыя будзе прысвечана паўночнаеўрапейскім рэжысёрам, чыя праца паўплывала на кінамову сусвета. Аўтар кніг «Ларс фон Триер. Контрольные работы» і «Рой Андерссон. Похвала банальности» распавядзе пра асаблівасці нардычнага кінематографа і правядзе па сваіх даследаваннях творчасці найярчэйшых яго прадстаўнікоў.

22 красавіка ў «Корпусе 8» майстар-клас правядзе вядомы прадзюсар Антон Мані Свансан. Ён распавядзе пра свой досвед супрацоўніцтва з фестывалямі, патлумачыць, як планаваць фестывальны шлях стужкі і як перайсці ад вытворчасці кароткага метра да паўнавартаснага гульнявога фільма.

23 красавіка ў «Корпусе 8» рэжысёр, прадзюсар, музыка Ян Вардзёен на сваёй лекцыі раскажа, як паспяваць кіраваць сваім бізнэсам і адначасова выцягваць на сабе тры ролі ў вытворчасці ўласнага фільма, як карыстацца часам і як паспець выпусціць 4 стужкі за 4 гады, не маючы ніякай кінаадукацыі.

Уваход на майстар-класы вольны. Патрэбна папярэдняя рэгістрацыя. Падрабязнасці пра ўсе майстар-класы - на сайце www.northernlightsff.com.

Галоўныя пляцоўкі фестывалю - кінатэатры «Мір» (вул. Казлова, 4А у Мінску і вул. Чэхава, 3 у Віцебску). Упершыню ў гэтым годзе фестываль пакажа стужкі з Літвы, Латвіі і Эстоніі, дакументальныя стужкі.

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно