3925

Pодны дом. Яскравая кропка ў форуме «Тэарт»

№ 45 от 4 ноября 2014 года 04/11/2014

Сон у дзвюх дзеях пастаўлены Кацярынай Аверкавай паводле п’есы маладога беларускага драматурга Дзмітрыя Багаслаўскага «Ціхі шолах развітальных крокаў». Гэты спектакль распавядае аб вечных каштоўнасцях чалавечага жыцця на мове сучаснай драматургіі. Няпростыя ўзаемаадносіны паміж самотным дарослым сынам і яго бацькам пры жыцці і пасля смерці складаюць канву апавядання.

Пасля смерці таты (Генадзь Гарбук, Генадзь Аўсяннікаў) Аляксандр (Раман Падаляка, Сяргей Рудэня) вяртаецца жыць у бацькоўскі дом, каб той не пуставаў. Але старэйшыя сёстры (іх ролі выконваюць актрысы Зоя Белахвосцік, Яўгенія Кульбачная, Юліяна Міхневіч, Алена Сідарава, Вольга Няфёдава, Вікторыя Чаўлытка, Святлана Анікей, Марына Гардзіёнак) настойваюць на продажы гэтай невялікай спадчыны. Блізкія калісьці людзі спрабуюць падзяліць дом, дзе яны выраслі і дзе пад страхой яшчэ захоўваюцца ключы, што заўжды пакідалі ім бацькі.Толькі сына хвалюе зусім іншае пытанне - ці любіў яго бацька. У пошуках адказу герой вагаецца паміж сном і явай. І ў снах сустракае бацьку, які тлумачыць сыну, што галоўнае - каб вада ў калодзежы каля старога дома заўсёды заставалася чыстай.

- Важна, што ў п’есе можна правесці аналогіі паміж пытаннем узаемаадносін бацькоў і дзяцей, беражлівага стаўлення да сямейных каштоўнасцяў і пытаннем стаўлення да нашай гісторыі на нацыянальным узроўні, - кажа рэжысёр Кацярына АВЕРКАВА. - Што такое наш дом, наша мінулае, чаму важная сувязь з імі?

Дыялог з гледачом на гэтыя вечныя тэмы вядзецца з дапамогай сучасных тэхналогій - героі рухаюцца па сцэне паміж відэаэкранаў на спецыяльных платформах, якімі кіруюць з дапамогай радыёсігналаў.

45-20-1

45-20-2 45-20-3

 

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно