Юлия Тельтевская 0 10864

Разбураючы стэрэатыпы. Аляксееў і Лукашэвіч ствараюць прывабны вобраз Беларусі ў свеце

Статья из газеты: 07/05/2014

Мастацкі праект «Спадчына Беларусі» - гэта аўтарская канцэпцыя прадстаўлення гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі. Аўтары Аляксандр АЛЯКСЕЕЎ і Алег ЛУКАШЭВІЧ з дапамогай трох складнікаў - мастацкіх альбомаў, фільмаў і фотавыстаў - ствараюць прывабны

 

Мэта Аляксеева і Лукашэвіча - разбурыць стэрэатып шэрай, вясковай, адсталай краіны. Яны даказалі перш за ўсё самім беларусам: нам ёсць чым ганарыцца. Мы маладая дзяржава, якая імкнецца захоўваць і адраджаць свае нацыянальныя каштоўнасці.

- Ваш першы альбом быў выдадзены ў 2004 годзе. З таго часу ні адзін прадстаўнічы альбом у Беларусі не можа наблізіцца да яго поспеху. Тыраж прададзеных асобнікаў перавысіў 42 тысячы! У чым сакрэт?

А. Л.: - Сапраўды, пачынаючы працу над альбомам у 2002 годзе, мы не маглі нават уявіць, што на працягу 10 гадоў з моманту выдання наша кніга будзе такой запатрабаванай - альбомам №1. Сёння з ёю можна пазнаёміцца не только ў Беларусі, але і ва ўсім свеце. Мы падарылі экзэмпляры Папу Рымскаму Яну Паўлу ІІ, шматлікім знакамітым асобам - ад Пола Верхувена да сына Марка Шагала. Буйныя бібліятэкі свету маюць нашы альбомы. Сакрэт нашага поспеху у любові да Беларусі. Нам самім было цікава пазнаць нашу краіну. І кожнае новае падарожжа па Беларусі адкрывала для нас новыя старонкі, якія з цягам часу аформіліся ў прадстаўнічы фаліянт. У мінулым годзе мы выпусцілі лімітаваны тыраж у скураной вокладцы з залатым абрэзам, і яго амаль увесь раскупілі. У 2014-м лімітаваная серыя была паўторана.

- Ваш апошні альбом змяшчае ўсе самае лепшае з архітэктурнай спадчыны, якой можа ганарыцца Беларусь?

А. А.: - Канешне, у адным альбоме немагчыма змясціць усё самае лепшае. Але мы з самага пачатку імкнуліся прадставіць усе рэгіёны Беларусі. Можа, поспех яшчэ і ў гэтым. Мы першыя зрабілі альбом, які не замыкаўся на адным рэгіёне. У ім - уся Беларусь. Адметнасць яшчэ і ў тым, што мы хацелі паказаць архітэктурную разнастайнасць. Дзе яшчэ ў свеце ў адным маленькім мястэчку вы ўбачыце і царкву, і сінагогу, і касцёл? У Беларусі гэта ёсць.

Сапраўдны цуд

- Як змянілася краіна за той час, што вы даследуеце гэту тэму?

А. Л.: - Карэнным чынам. Неверагодна, але за такі кароткі тэрмін ужо столькі адноўлена! Калі мы пачыналі, не верылася, што будуць адноўлены замкі ў Нясвіжы і Міры, палацы ў Гомелі і Крычаве, сядзібы ў Мерачоўшчыне і Скоках. Ці маглі мы ўявіць, што ажывуць руіны ў Ружанах і Косаве? Гэты спіс можна працягваць. Сапраўдны цуд сёння ёсць у Полацку: цалкам захаваны фрэскавы роспіс ХІІ стагоддзя ўсёй Спаскай царквы, якую пабудавалі яшчэ пры жыцці Прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Дзякуючы руплівай працы рэстаўратараў гэты шэдэўр манументальнага мастацтва сёння можа ўбачыць кожны. Канешне, нам вельмі пашанцавала правесці здымкі ўнікальных фрэсак пад самым купалам, калі яшчэ стаялі будаўнічыя рыштаванні. У новай кнізе гэта будзе падрабязна прадстаўлена.

- Зараз над чым працуеце?

А. А.: - Жыцце не стаіць на месцы, і новая кніга ўжо распрацоўваецца. У ёй будуць найноўшыя здымкі архітэктурнай спадчыны Беларусі, і кожны зможа ўбачыць, што наша краіна дбае пра свае нацыянальныя здабыткі. На жаль, ёсць прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія з цягам часу былі вельмі пашкоджаны. Гаворка ідзе пра прадметы, якія захоўваюцца ў царкоўных фондах краіны. Не кожны касцел мае адпаведныя фінансавыя ўмовы і тэмпературны рэжым для захавання жывапісных палотнаў. Ад перападу тэмператур фарбы асыпаюцца, а палатно псуецца. Сапраўдны подзвіг па ўратаванні такіх прадметаў быў зроблены дзякуючы намаганням Белгазпрамбанка, які зладзіў выставу «10 стагоддзяў мастацтва Беларусі». Сярод іх - партрэты ХVІІІ стагоддзя, цудоўная жырандоль з Ружанскага касцёлу, якія можна ўбачыць на выставе ў Нацыянальным мастацкім музеі.

- У апошні час узнікае вельмі шмат пытанняў да якасці рэстаўрацыі і аднаўлення помнікаў. А які ваш пункт гледжання?

А. Л.: - Ёсць вельмі трапны выраз: «Не памыляецца той, хто нічога не робіць». 10 гадоў таму мы не мелі нічога з таго, што маем сёння. Так што лепей? Нічога не мець? Калі аднаўлялі Мірскі замак, я асабіста чуў выказванні вельмі паважаных гісторыкаў за тое, каб пакінуць гэтыя «жывапісныя руіны» ў некранутым стане. Іх, мабыць, натхнялі рэшткі Калізея ў Рыме, толькі яны не ўлічылі, што, акрамя Калізея, у Італіі архітэктурныя шэдэўры паўсюль. У Беларусі, на жаль, іх засталося вельмі мала: наша краіна прайшла праз стагоддзі ліхалеццяў, таму кожнае пакаленне павінна пакінуць свой унесак у захаванне і аднаўленне нацыянальнай спадчыны. У адноўленыя замкі ў Нясвіжы і Міры штогод прыязджаюць сотні тысяч наведвальнікаў. І кожны з іх так ці інакш дакранаецца да нацыянальнай гісторыі.

- Альбомы - гэта частка вашага мастацкага праекта «Спадчына Беларусі». Не менш важнай часткай з’яўляецца стварэнне фільмаў.

А. А.: -Так, за 7 гадоў мы стварылі каля 50 серый пра выбітных асоб Беларусі. Сярод нашых герояў Прападобная Еўфрасіння Полацкая, Марк Шагал, Максім Багдановіч, Адам Міцкевіч, Ігнат Дамейка, Іван Хруцкі, Луіс Маер, Мікалай Судзілоўскі-Русель, Тадэвуш Касцюшка, Напалеон Орда, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, Радзівілы. Кожны фільм - гэта даследаванне біяграфіі на падставе арыгінальных дакументаў, сведчанняў сваякоў і блізкіх, здымкаў мемарыяльных месцаў, звязаных з героямі сюжэта. І праца ў гэтым накірунку таксама будзе працягнута.

Загрузка...
Загрузка...

REDTRAM
NNN
Оставить комментарий
Вход
Комментарии (0)

  1. Пока никто не оставил здесь свой комментарий. Станьте первым.


Все комментарии Оставить свой комментарий
Газета

Подписка в 2018 году


Актуальные вопросы

  1. Что такое налоговый маневр?
  2. В каких районах Беларуси самые высокие и самые низкие зарплаты?
  3. Как выбирать одежду из синтетических материалов?
REDTRAM
NNN

Новое на AIF.by