942

У свет выйшла аудыёказка, прысвечаная ўзнікненню горада Дуброўна

Старажытны горад Дуброўна, раённы цэнтр на паўднёвым усходзе Віцебскай вобласці,  узгадваецца ў летапісах з канца XIV стагоддзя. Зразумела, што назва горада пайшла ад векавых дубоў, што раслі тут з даўніх часоў. Пра першых жыхароў гэтых дубраў расказаў Віктар Крукоўскі, чытач редакцыі штотыдневіка «Аргументы і факты», а агучыў казку Андрусь ТАКІНДАНГ.

У рамках праекта ўжо выйшлі казкі аб паходжанні назвы Браслава, Гродна, Лепеля, Лагойска, Смалянаў, Мсціслаўля, а таксама рэк Свіслачы і Пярэспы. Праз тыдень, 6 верасня, выйдзе апошняя казка, прысвечаная гораду Брэсту.

Аўдыёверсіі можна праслухаць або спампаваць на сайце kazka.aif.by.

«Галасамі» краязнаўчых казак таксама сталі Сяржук Доўгушаў - спявак, музыка (этна-гурт «VuRaj», сацыяльны праект «Спеўны сход»), Іван Кірчук - лідар этна-трыа «Троіца», Іван Падрэз - вядучы Агульнанацыянальнага тэлебачання, спявачка Рэспубліка Паліна, Руся - спявачка гурта «Shuma», Святлана Цімохіна - актрыса Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, а таксама акцёры Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы: Раман Падаляка, актрыса і тэлевядучая канала «СТВ» Юлія Шпілеўская, актрыса і лідар гурта «Sunduk» Ганна Хітрык.

Праект стаў магчымым пры падтрымцы мабільнага аператара velcom і Прадстаўніцтва МТРК «Мір» у Рэспубліцы Беларусь.

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно