www.aif.by 0 7328

240 гадоў таму... Тры беларусы, якія зрабілі першы падзел Рэчы Паспалітай нелегітымным

Статья из газеты: 23/07/2014

Калісьці іх імёнамі былі названыя школы і цэнтральныя вуліцы нашых гарадоў. Але з бегам часу пра іх забыліся. Імёны беларусаў Тадэвуша Рэйтана, Самойлы Корсака і Станіслава Багушэвіча, якія ў 1773 годзе аказвалі мужны супраціў першаму падзелу Рэчы Паспал

30-34-2
Тадэвуш Рэйтан (1781 г.).
Рэч Паспалітая была ў ХVIIІ ст., бадай, найбуйнейшай еўрапейскай дзяржавай. Насамрэч народаў у ёй было больш за два - Вялікае княства Літоўскае і Жамойцкае ахапляла тэрыторыі Беларусі і  Летувы, а Карона Польская - Польшчы ды Украіны. Агульным для дзвюх краін быў толькі кароль і часам адзіны знешні вораг. ВКЛ не было правінцыяй Польшчы. Ліцвіны і жамойты яшчэ з часоў Люблінскай уніі (1569 г.) ўпарта адстойвалі сваю аўтаномію ад Кракава. ВКЛ мела ўласныя ўрад, войска, скарб, законы і, натуральна, свае знешнія і ўнутраныя інтарэсы. Але ў другой палове ХVIIІ ст. у выніку неабачлівай палітыкі часткі магнатаў і караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, стаўленніка Кацярыны ІІ, у Рэчы Паспалітай стала зусім няладна. Скарыстаўшы момант, Аўстрыя, Прусія і Расія ў 1772 г. таемна дамовіліся падзяліць краіну. І ў той самы час войскі трох імперый перайшлі яе межы. ВКЛ страціла блізу 1,3 млн грамадзян, 92 тыс. кв. км тэрыторыі - полацкія, невельскія, віцебскія, магілёўскія, гомельскія землі. Свае меншыя часткі «каралеўскага пірага» атрымалі Прусія і Аўстрыя. А каб надаць анэксіі выгляд «дарунка», «арлы» прымусілі Панятоўскага склікаць сойм. Паслы і сенатары абавязаны былі «адзінадушна» падпісаць акт падзелу. Але супраць паўсталі паслы ад ВКЛ на чале з наваградскімі дэпутатамi Рэйтанам і Корсакам і менскім - Багушэвічам. Скарыстаўшы як зачэпку фармальныя парушэнні законаў РП, яны заблакавалі пачатак сойму. У той самы момант ва ўсе краіны паляцелі дэпешы – «Няма згоды! Акупацыя! Прымус!» Планы альянтаў ціха правесці сойм праваліліся. На патрыётаў, якія не далі згоды на падзел, пачаўся шалёны ціск. Ім прапаноўвалі грошы і пасады, палохалі канфіскацыяй маёнткаў і выгнаннем з краю, нават стратай галавы, але яны адказвалі: «Не нарадзіўся яшчэ чалавек настолькі багаты, каб купіць нас, і настолькі  моцны, каб застрашыць».

На жаль, сярод 144 удзельнікаў сойму (114 палякаў, 30 ліцвінаў) знайшліся толькі некалькі мужных рыцараў, якія  змагаліся да канца. І ўсе яны былі  беларусамі. Іх супраціў не скасаваў падзелу, але адчайная барацьба сарвала абгортку легітымнасці з гвалтоўных дзеянняў. Гэта і было іх мэтай.

Імёны Рэйтана, Корсака, Багушэвіча рэхам пранесліся над зямлёй. Аб іх пісалі газеты шматлiкiх краін, параўноўваючы са старажытнарымскімі героямі, узняўшыміся супраць тыраніі. А на Радзіме ў Беларусі іх сустрэлі як нацыянальных герояў. Тадэвушу Рэйтану наканавана было першым узняцца на барацьбу, ён быў рухавіком і сэрцам адпору. Ён першы пайшоў з жыцця, прычым абставіны смерці Героя і сёння прымушаюць задумацца.

Чорная метка

Лічыцца, што Тадэвуш Рэйтан быў самагубцам. Праўда, з «першакрыніц», напісаных ліцвінамі, вынікае, што  Рэйтана пахавалі ў Ляхавіцкім касцёле (Ю. Нямцэвіч, 1819 г.); або што памёр ён «праз два дні» са словамі: «Я ніколі знарок не абразіў свайго Творцы і ні на хвіліну не ўсумніўся ў веры. Свае пакуты за няшчасную айчыну ахвярую Табе, Божа» (Г. Жавускі, 1829 г.).

З той нагоды, што няма аніводнага (!) дакумента аб смерці Рэйтана, версіі самагубства множыліся, як грыбы: А. Міцкевіч у «Пане Тадэвушы» узброіў Рэйтана кінжалам, а К. Тарасаў прымусіў яго «пусціць кулю ў скронь». Але што магло адбыцца насамрэч?

Жыццёвы шлях Рэйтана мог скончыцца яшчэ ў 1773 годзе, калі ў Варшаве на яго палявалі найміты-забойцы. Але ў той час лёс выратаваў Тадэвуша. І ворагі да пары забыліся пра яго. Але кампраметуючыя здраднікаў дакументы, якія мелі Тадэвуш і яго паплечнікі па сойму, павінны былі моцна непакоіць тых, хто на сойме стаў на бок захопнікаў. Ці не таму ў 1780 годзе Багушэвіча ледзь не забілі, калі ён ехаў у Вільню, Корсак страціў брата, а жыццё Рэйтана абарвалося? Ці не было то забойства з інсцэніроўкай самагубства? Ці не таму, што ў самагубства ніхто не верыў, Тадэвуша пахавалі ў касцёле? Тым не менш «самагубства» Рэйтана нікому не перашкаджала. Нашы продкі стварылі культ яго асобы, які падхапілі польскія і расейскія гісторыкі. Але, калі некалькі год таму ў Ляхавічах грамадскасць выступіла з ініцыятывай надання вуліцы горада імя Рэйтана, версія самагубства пераважыла, і назва так і не з’явілася.

Да гэтага яшчэ  дадаўся і стары міф, што род Рэйтанаў – польскі. Але на падставе крыніц можна казаць адно: яны тутэйшыя, ліцвіны-беларусы. Тадэвуш быў сынам беларускай зямлі, як і ягоныя бацькі, дзяды, прадзеды. Быў, як і яны, патрыётам перш за ўсё Вялікай Літвы і бараніў у сойме ў першую чаргу менавіта яе інтарэсы…

Святыня Беларусі

Радавой сядзібе Рэйтанаў неверагодна пашанцавала. Войны ХХ ст., паваенны час яе не зруйнавалі. Мы маем унікальную мясціну, якая памятае першыя і апошнія крокі Героя. Таму, каб захаваць яе для Беларусі, група энтузіястаў ужо другі год запар праводзіць у сядзібе сціплыя супрацьаварыйныя працы і ладзіць фестывалі, паралельна папулярызуючы імёны найбольш выбітных прадстаўнікоў роду Рэйтанаў. Мы звяртаемся да кіраўніцтва краіны з просьбай узяць пад дзяржаўную апеку Грушаўскую сядзібу, каб з цягам часу там паўсталі дзяржаўны музейна-турыстычны комплекс і культурны цэнтр, які паспрыяе не толькі духоўнаму, але і эканамічнаму роcквіту рэгіёна. Ну і калі казаць шчыра, дык аднаўленне сядзібы - справа ўсіх тых грамадзян, для каго слова «Бацькаўшчына» нешта ды значыць. Можа, здзейсніцца даўняя мара жыхароў Ляхавіччыны, каб талакой быў насыпаны велічны курган, на ўзор кургана Міцкевіча ў Навагрудку. Ну а мы, як зможам, прыспешым гэты час - час аднаўлення гістарычнай справядлівасці.

Зміцер ЮРКЕВІЧ, гiсторык


30-34-3
Сядзібны будынак, пабудаваны Язэпам Рэйтанам, апошнім з роду (памёр у 1910 г.).
Загрузка...
NNN

REDTRAM
Loading...
Оставить комментарий
Вход
Комментарии (0)

  1. Пока никто не оставил здесь свой комментарий. Станьте первым.


Все комментарии Оставить свой комментарий
Газета

Подписка в 2018 году


Актуальные вопросы

  1. Почему нельзя заправляться при работающем двигателе?
  2. Что вчера случилось в минском метро?
  3. Может ли белорус открыть свой бизнес в Евросоюзе?
NNN
REDTRAM
Loading...

Новое на AIF.by