Лучшие гостиницы Беларуси

www.aif.by 0 520

5 лепшых юных чытальнікаў Беларусі вызначылі на сцэне Купалаўскага тэатра

учні сталі пераможцамі рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom».

11 мая на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы сталі вядомыя імёны 5 лепшых юных чытальнікаў Беларусі. Вучні сталі пераможцамі рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom». На працягу 8 месяцаў больш за 2 тысячы ўдзельнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі змагаліся за права выступіць у фінале і атрымаць галоўны прыз конкурсу – iPhone.

Да ўдзелу ў конкурсе былі запрошаны вучні 7-8-х класаў з усёй краіны. У рамках першага этапу конкурсу ўдзельнікі размясцілі ў сацыяльных сетках 2048 відэазапісаў з чытаннем твораў аўтарства беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Сёння ўсе дасланыя вучнямі відэазапісы можна адсачыць у сацыяльных сетках па хэштэгу  #чытаемзvelcom. Па выніках першага этапу конкурсу былі вызначаны па 30 лепшых чытальнікаў ад кожнай вобласці і горада Мінска. У абласных цэнтрах прайшлі рэгіянальныя фіналы, пераможцам якіх былі ўручаны запрашэнні на фінал конкурсу і сучасныя смартфоны.

«Актыўны ўдзел школьнікаў з розных куткоў Беларусі, больш за мільён праглядаў конкурсных відэа ў сацыяльных сетках, высокі ўзровень выступоўцаў на рэгіянальных фіналах – усё гэта сведчыць пра поспех праекта, – адзначыў кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў СМІРНОЎ.– Дзякуючы сучасным тэхналогіям мы звярнулі ўвагу дзяцей на прыгажосць беларускага слова, велізарны і разнастайны пласт выдатных твораў нашыха ўтараў. А рэспубліканскі фінал на знакамітай тэатральнай сцэне стаў вельмі эфектнай кропкай конкурса «Чытаем па-беларуску з velcom».

35 фіналістаў 11 мая на сцэне Купалаўскага прадставілі публіцы творы беларускіх аўтараў. Кожнаму ўдзельніку на выступленне было выдзелена 2 хвіліны. Абмежаванне па часе зрабіла фінал яшчэ больш дынамічным і эмацыйным.

Членамі журы на рэспубліканскім фінале сталі пісьменнік, рэдактар ​​часопіса «Вясёлка» Уладзімір Ліпскі, акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт, паэтэса Маргарыта Латышкевіч, паэтэса Кацярына Масэ, актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра Янкі Купалы, заслужаная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік, кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў Смірноў, намеснік дырэктара па навукова-даследчай рабоце навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, доктар педагагічных навук Вольга Зелянко, галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Ірына Булаўкіна, дацэнт кафедры тэхналогій камунікацыі БДУ Павел Салаўёў.

«Гэта сапраўднае свята беларускай мовы і культуры. Дзеці з усёй краіны паказалі, наколькі важна захоўваць самы галоўны скарб – родную мову. Талент кожнага ўдзельніка конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» мяне на самой справе ўразіў. Упэўнены, што кожнага з гэтых юнакоў чакае цудоўнае будучае, напоўненае светам, дабрынёй і любоўю да сваёй радзімы», – паведаміў пра свае ўражанні ад конкурсу старшыня журы конкурсу Ўладзімір ЛІПСКІ.

Па выніках рэспубліканскага фіналу конкурсу «Чытаем па-беларуску зvelcom» лепшымі юнымі чытальнікамі краіны прызнаныя Аліна Сухадольская (гімназія №7 г. Мінска), Маліка Мірзаліева (гімназія №1 г. Гродна), Марыя Новік (сярэдняя школа №22 г. Гродна), Ян Мусвідас (гімназія №30 г. Гродна), Ангеліна Мішпількіна (Высокаўская сярэдняя школа). Пераможцам уручаны смартфоны Apple ад кампаніі velcom.

Ангеліна МІШПІЛЬКІНА, пераможца конкурсу: «Я вельмі ўдзячная арганізатарам конкурсу за тое, што яны даюць дзецям магчымасць адкрыць свой талент. Дзякуй вялікі членам журы за тое, што адзначылі мае старанні ў падрыхтоўцы да конкурсу. Я вельмі доўга рыхтавалася і ўдзячна за дапамогу маім бацькам і настаўнікам».

Сацыяльна-адукацыйны праект «Чытаем па-беларуску з velcom» праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь c 2015 года. У гэтым годзе праект таксама актыўна падтрымалі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Відэа з чытаннем твораў на беларускай мове ў падтрымку ўдзельнікаў анлайн-конкурсу выклалі топ-мэнеджэры кампаніі velcom, прадстаўнікі дыпмісій замежных дзяржаў, прадстаўнікі Беларусі на міжнародным дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне», спартыўныя клубы, студэнты БДУ, маладыя паэты, супрацоўнікі беларускіх прадпрыемстваў. У падтрымку конкурсу быў таксама праведзены першы беларускамоўны паэтычны батл «Вершус».

Загрузка...
NNN

REDTRAM
Loading...
Оставить комментарий
Вход
Комментарии (0)

  1. Пока никто не оставил здесь свой комментарий. Станьте первым.


Все комментарии Оставить свой комментарий
Газета

Подписка в 2018 году


Актуальные вопросы

  1. Откуда берется известь в водопроводе?
  2. Знаете ли вы продолжение известных поговорок и пословиц?
  3. Что следует делать на Рождество Пресвятой Богородицы?
NNN
REDTRAM
Loading...

Новое на AIF.by