Лучшие гостиницы Беларуси

0 460

Паліна Шутко чытае твор «Слуцкія ткачыхі» Максіма Багдановіча

Паліна чытае твор «Слуцкія ткачыхі» Максіма Багдановіча на фоне сапраўдных слуцкіх паясоў!

Паліна Шутко з сярэдняй школы №11 горада Слуцка.
Паліна Шутко з сярэдняй школы №11 горада Слуцка. © / Youtube.com

Паліна Шутко з сярэдняй школы №11 горада Слуцка абрала для чытання твор, у якім ушанаваная памяць знакамітай адметнасці яе роднага горада – слуцкіх паясоў. На конкурс яна даслала відэа, на якім чытае твор «Слуцкія ткачыхі» Максіма Багдановіча на фоне сапраўдных слуцкіх паясоў!

«Слуцкія ткачыхі»

Ад родных ніў, ад роднай хаты
У панскі двор дзеля красы
Яны, бяздольныя, узяты
Ткаць залатыя паясы.
І цягам доўгія часіны,
Дзявочыя забыўшы сны,
Свае шырокія тканіны
На лад персідскі ткуць яны.
А за сцяной смяецца поле,
Зіяе неба з-за акна, –
І думкі мкнуцца мімаволі
Туды, дзе расцвіла вясна;
Дзе блішча збожжа ў яснай далі,
Сінеюць міла васількі,
Халодным срэбрам ззяюць хвалі
Між гор ліючайся ракі;
Цямнее край зубчаты бора...
І тчэ, забыўшыся, рука,
Заміж персідскага узора,
Цвяток радзімы васілька.

Максім Багдановіч

Загрузка...

REDTRAM
NNN
Оставить комментарий
Вход
Комментарии (0)

  1. Пока никто не оставил здесь свой комментарий. Станьте первым.


Все комментарии Оставить свой комментарий
Газета

Подписка


Актуальные вопросы

  1. Надо ли подавать налоговую декларацию, если в 2018 году продал квартиру?
  2. Почему говядина в СССР стоила дешевле колбасы и курицы?
  3. В каких случаях паспорт считается непригодным для использования?

Бизнес-форум

REDTRAM
NNN

Новое на AIF.by