Антон Трофимович 0 10192

Акцябрскі, Дзяржынск… Навошта пераймяноўвалі беларускія гарады

Статья из газеты: 26/12/2012

«АіФ» высветліў, як і чаму пераймяноўвалі беларускія гарады на працягу гісторыі.

 

Назвы беларускіх гарадоў, мястэчак ды вёсак пасля кожнай змены ўлады ў краіне штораз паланізаваліся ці русіфікаваліся на працягу апошніх 500 гадоў. Але ў 1964 годзе адбылося нябачанае да гэтага часу масавае перайменаванне некалькіх соцень вёсак. Усё, што мясцовыя ўлады лічылі «немілагучным», было перайменавана ў Грушаўкі, Вішнёўкі, Першамайскі і Кастрычнікі… Закранула перайменаванне і родную вёску Леаніда ЛЫЧА, на той час навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі Акадэміі навук. Замест гістарычнай назвы Магільна вёсцы далі тыповую для  рэгіёна назву - Нёман. Пасля дзесяцігадовай барацьбы з савецкімі, а потым і беларускімі ўладамі Леанід Лыч дамогся вяртання гістарычнай назвы. Старшыня тапанімічнай каміссіі пры Вярхоўным Савеце (1992 - 1996), а сёння вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН, доктар гістарычных навук, прафесар, ён распавёў «АіФ» пра тое, калі і як пераймяноўвалі беларускія населеныя пункты.

На польскі лад

- Змянення назваў населеных пунктаў не існавала, можа, толькі пры Вялікім Княстве Літоўскім, - кажа Леанід Лыч. - Гэтая дзяржава была па сваёй сутнасці беларускай. І ўсе тыя назвы, атрыманыя ад папярэдніх пакаленняў, яна не змяняла, бо яны ўвасаблялі гісторыю, геаграфічныя асаблівасці і культуру народа.

Але калі ВКЛ разам з Польшчай утварылі федэратыўную дзяржаву Рэч Паспалітую, у краіне пачалася паланізацыя. Разам з пераходам шляхты ў каталіцтва  адбывалася пранікненне польскай мовы і культуры ва ўсё больш шырокі ўжытак. Адбілося гэта і на назвах гарадоў, якія былі змененыя па польскім ўзоры. А Мінск, які дагэтуль быў «Менскам», дык увогуле атрымаў назву сугучнага ў Польшчы горада Мінска Мазавецкага. Каб адрозніваць два Мінска, наш яшчэ доўга быў вядомы як Мінск Літоўскі.

Вядомы прыклад і паланізацыі назвы Навагрудка. У беларусаў ён быў вядомы як Новагародак ці Наваградак. Пад уплывам жа польскай мовы корань «град» змянілі на «груд».

Леанід Лыч тлумачыць, што новыя назвы ўкараняліся ў першую чаргу праз мясцовае службовае справаводства. І ўжо потым мясцовая адміністрацыя дасылала назвы населеных пунктаў складальнікам карт.

Граматы не ведалі

Пасля двух стагоддзяў жыцця ў агульнай дзяржаве з Польшчай, у вынiку трох падзелаў Рэчы Паспалітай у канцы XVIII стагоддзя Вялікае Княства Літоўскае адыйшло да Расіі. Новыя ўлады пачалі змяняць мясцовыя назвы ўжо на рускі лад. Прычым не заўжды граматна. Так, у польскай мове, як і ў беларускай лацінцы, літара «ё» перадаецца спалучэннем «io». Не ведаючы гэтага,  назвы беларускіх гарадов Мёры (Miory) і Лёзна (Liozno) расійцы пераклалі як «Миоры» і «Лиозно».

- Яны асабліва не любілі тых назваў, якія звязаны з каталіцызмам, - працягвае Леанід Лыч. - Ім патрэбна было ўсюды сцвярджаць праваслаўныя традыцыі.

Замацоўваючы назвы населеных пунктаў на геаграфічных картах, прадстаўнікі новай улады не толькі стараліся максімальна наблізіць іх да рускай тэрміналогіі, але перараблялі некаторыя назвы да такой ступені, што яны станавіліся немілагучнымі ці нават набывалі зневажальны характар. Па словах Леаніда Лыча, менавіта з гэтай прычыны Прапошаск стаў Прапойскам, з’явіліся вёскі кшталту Дурневічаў.

Каб без цароў

Але ні польскі, ні царскі наступ на беларускую тапанімію нельга параўнаць з тым, што адбылося за савецкім часам. Першымі пад перайменаванне патрапілі назвы вёсак ды гарадоў, што мелі рэлігійнае паходжанне. Так, горад Ігумен у 1923 годзе быў перайменаваны ў Чэрвень. Згубілі свае назвы і вёскі з назвамі кшталту «Царкоўшчына» ці «Папоўшчына».

Першай жа перайменаванай бальшавікамі вёскай стала Раманава сучаснага Горацкага раёна - яшчэ ў 1918 годзе атрымала назву Леніна. Праз тры гады перайменавалі і вёску Раманава на Случчыне. Хаця яны і асацыяваліся з царскай дынастыяй, ніякай сувязі з ёй абедзьве вёскі не мелі.

У 1920-я гады перайменаванне яшчэ ішло марудна. За цэлае дзесяцігоддзе назвы змянілі толькі чатыры населеныя пункты.

Кастрычнiк

Гэтак жа марудна перайменаванні праходзілі і ў пачатку 1930-х гадоў. I толькi ў 1938-1939 гады, у разгар сталінскіх рэпрэсій і барацьбы з нацыянальна-дэмакратычным рухам, было перайменавана 67 населенных пунктаў.

Адразу пасля вайны і ажно да 1960-х гадоў перайменаванняў амаль не здаралася. Самым вядомым у той час было перайменаванне горада Прапойска. Гістарычную назву змянілі «па просьбе жыхароў» у 1945 годзе. Рэальнай падставай было тое, што дывізія, якая вызначылася падчас вызвалення Прапойска, мусіла атрымаць дадатак «Прапойская» да сваёй назвы. Каб гэтага пазбегнуць, на карысць аднаго вайсковага фарміравання ўлады БССР пераймяноўваюць цэлы горад.

Таксама рэзананс выклікала перайменаванне вёскі Рудабелка ў 1954 годзе. Гэтае рашэнне тагачаснай улады выклікае абурэнне Леаніда Лыча.

- Гэта настолькі несправядліва! - кажа ён. - Мы ведаем, што Рудабелка ў барацьбе з белапалякамі гераічна адстойвала сацыялістычную незалежнасць. Была нават створаная Рудабельская рэспубліка, пра якую нямала чаго напісана. Ёсць і драматычныя творы пра яе. Нашы ўлады не паглядзелі на гэта і назвалі яе ў гонар Кастрычніка.

Авечкі? Непрыгожа!

Пасля ўсіх адзінкавых перайменаванняў прыходзіць 1964 год, калі было вырашана адным залпам змяніць назвы больш як 300 населеных пунктаў. Гэтай падзеі папярэднічала новая праграма кампартыі, прынятая ў 1961 годзе. Тады было абвешчана аб пабудове камунізму цягам наступных 20 гадоў.

- Як прыгледзеліся, дык пабачылі, што ў нас ёсць такія назвы, з якімі сорамна ісці ў камунізм, - тлумачыць Леанід Лыч.

Тады «па просьбе працоўных» у масавым парадку змяніліся назвы ўсіх населенных пунктаў, што на думку мясцовага кіраўніцтва былі немілагучнымі.

У сваёй кнізе «Назвы зямлі беларускай» Леанід Лыч прыводзіць шэраг вёсак, якія згубілі свае гістарычныя назвы: Авечкі, Паўшляхты, Ракаедаўшчына, Свінкі, Ушыўцы. Яны сталі называцца Ягадная, Садовая, Вішнёўка, Ураджайная, Ліпавая, Сонечная. Горад Дрыса стаў Верхнядзвінскам. Так яго назвалі пасля наведвання горада першым сакратаром ЦК КПБ Мазуравым. Відаць, кіраўніцтва рэспублікі палічыла назву зневажальнай. У той жа час пра тое, што горад месціцца ў сярэднім цячэнні Заходняй Дзвіны, а не ў верхнім, ніхто нават і не падумаў.

Факт

Якія населеныя пункты былі перайменаваныя ў Беларусі ў XX стагоддзі.

Ігумен (Чэрвень) 1923 г.

Койданава (Дзяржынск) 1932 г.

Рудабелка (Акцябрскі) 1954 г.

Шацілкі (Светлагорск) 1961 г.

Дрыса (Верхнядзвінск) 1962 г.

 

Загрузка...
Загрузка...

REDTRAM
NNN
Оставить комментарий
Вход
Комментарии (0)

  1. Пока никто не оставил здесь свой комментарий. Станьте первым.


Все комментарии Оставить свой комментарий
Газета

Актуальные вопросы

  1. Как часто надо мыть голову?
  2. Почему в самолетах нет парашютов?
  3. Можно ли провезти через границу перцовый баллончик?
REDTRAM
NNN

Новое на AIF.by