0 576

15 чэрвеня ў Верхнім горадзе - Дзень Польшчы ў Мінску

На фестывалі будзе працаваць шмат тэматычных пляцовак.

Лічыцца, што ўдар булавой Лайконіка спрыяе дабрабыту на ўвесь наступны год.
Лічыцца, што ўдар булавой Лайконіка спрыяе дабрабыту на ўвесь наступны год. © / Фото из открытых источников

15 чэрвеня ў Верхнім горадзе разгарнецца фестываль “Дзень Польшчы ў Мінску”. Арганізатары з польскага і беларускага бакоў падрыхтавалі мноства разнастайных мерапрыемстваў, цікавых і займальных актыўнасцей.

Разнастайная музычная праграма

Ля мінскай Ратушы і на тэрыторыі Верхняга Горада цягам дня будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі. На музычнай пляцоўцы на галоўнай сцэне выступяць хэдлайнеры з Польшчы - легендарны польскі гурт GOLDEN LIFE, які прэзентуе свае найлепшыя хіты на мяжы поп і рок-музыкі, рэпа і кантры. Іх музычныя дасягненні - гэта 12 альбомаў, запіс саўндтрэкаў да папулярных польскіх фільмаў і аншлагавыя канцэрты для розных пакаленняў слухачоў.

З нагоды 200-годдзя з дня нараджэння Станіслава Манюшкі з канцэртнай праграмай «Да 200-годдзя Станіслава Манюшкі» выступяць сімфанічны аркестр "Capella Academia", Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь, салісты Вялікага тэатра Беларусі, мастацкі кіраўнік і дырыжор А. Фралоў. Прагучаць знакавыя творы Станіслава Манюшкі: арыі з опер "Галька" і "Страшны двор", уверцюра да оперы “Казка” і харавыя творы кампазітара, а таксама найлепшыя песні са знакамітага цыкла кампазітара “Хатні спеўнік”.

Народную творчасць прадставяць вакальныя і танцавальныя калектывы польскай дыяспары ў Беларусі. А да 80-годдзя легенды польскай музыкі ХХ стагоддзя Чэслава Немэна калектыў Шчучынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці  выступіць з прэзентацыяй найлепшых твораў музыканта.

Цікавыя выстаўкі

На фестывалі будуць працаваць адначасова некалькі выставачных пляцовак. У ГЗЦ “Галерэя Мінск” будуць працаваць дзве інфармацыйныя выставы. Выстава “15 год Польшчы ў Еўрасаюзе”, падрыхтаваная адмыслова да гэтай падзеі, рассказвае пра перавагі членства Польшчы ў ЕС. Пра турыстычныя атракцыі і вартасці Польшчы можна даведацца на стэндавай выставе “Польшча. Вам тут рады!”.

У галерэі “Універсітэт культуры” адбудзецца мастацкая выстава «Спорт у польскім плакаце» са збораў Dydo Poster Collection (Кракаў), прысвечаная ІІ Еўрапейскім гульням-2019. Увазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены 40 плакатаў найбольш вядомых і шанаваных мастакоў з “Польскай школы плаката”. 

Вулічная выстава «Кракаўскі Лайконік» пазнаёміць з гісторыяй аднаго з сімвалаў Кракава. Лайконік - татарскі вершнік ва ўсходнім строі, спічастым цюрбане і з булавой у руцэ. Ён нагадвае пра вызваленне Кракава ад захопнікаў, а таксама танцуе і забаўляе гледачоў.

Ад дворыка мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, дзе будзе экспанавацца выстава, і пачне сваё карнавальнае шэсце Кракаўскі Лайконік. Лічыцца, што ўдар булавой Лайконіка спрыяе дабрабыту на ўвесь наступны год.

Для дзяцей і дарослых

На забаўляльную пляцоўку дзетак і дарослых запросіць  “Каляровы цырк”. Гледачоў чакае інтэрактыўная забава ў выкананні вясёлых клоўнаў і хадулістаў. Удзельнікі майстар-класаў змогуць авалодаць рознымі цікавымі цыркавымі і акрабатычнымі ўменнямі: навучацца хадзіць на хадулях, жангліраваць, граць на бубнах ці правільна грыміравацца.

Традыцыйна для самых маленькіх гасцей працуе дзіцячая гульнявая пляцоўка ад фабрыкі цацак “Палессе”.

Вулічны тэатр

На тэатральнай пляцоўцы выступіць  кракаўскі вулічны тэатр “Сцэна калейдаскоп”. Гэта мастацкая група, якую заснаваў у 1999 годзе акцёр і рэжысёр Пётр Кульчык. Калектыў займаецца пастаноўкай тэатральных спектакляў, а таксама вулічных выступленняў, спалучаючы цыркавое, балетнае і аўдыёвізуальнае мастацтва. Мінскай публіцы акцёры пакажуць спектакль «Сэрца Дон Жуана ў агні».

Кнігі

На літаратурнай пляцоўцы адбудзецца творчая сустрэча са знакамітым польскім пісьменнікам і навукоўцам Янушам Леонам Вішнеўскім. Падчас сустрэчы будзе ісці размова пра творчасць, найноўшыя творы аўтара і пісьменніцкія планы. Удзельнікі сустрэчы будуць мець магчымасць задаць пытанні пісьменніку і атрымаць аўтограф.

Кнігарня “Акадэмкніга” прадставіць шырокі спектр польскай мастацкай літаратуры розных жанраў у перакладзе на беларускую і рускую мовы.

Таксама цягам дня на моўна-адукацыйным кірмашы ўсе, каго цікавяць вывучэнне польскай мовы, адукацыя і стажыроўкі ў Польшчы, змогуць атрымаць інфармацыю пра курсы і адукацыйныя праграмы ў Мінску.

Загрузка...
Загрузка...

REDTRAM
NNN
Оставить комментарий
Вход
Комментарии (0)

  1. Пока никто не оставил здесь свой комментарий. Станьте первым.


Все комментарии Оставить свой комментарий
Газета

Актуальные вопросы

  1. Как заставить себя работать после отпуска?
  2. На каком расстоянии камеры фотофиксации видят нарушения?
  3. Что такое «барическая пила»?
REDTRAM
NNN

Новое на AIF.by