0 436

6 снежня адбудзецца прэм’ера драмы «Галька» з жывой музыкай

Экранізацыя аднайменнай оперы, якая выйшла на экраны ў 1929 годзе, будзе прадстаўлена ў музычным суправаджэнні, створаным кампазітарам Вольгай Падгайскай адмыслова для адноўленай версіі фільма.

Кадр из фильма

6 снежня ў рамках праекта «Кінямо. Нямое кіно + жывая музыка» у кінатэатры «Масква» адбудзецца спецыяльны паказ драмы Канстанты Мягліцкага «Галька», прымеркаваны да 200-годдзя з дня нараджэння Станіслава Манюшкі.

Экранізацыя аднайменнай оперы, якая выйшла на экраны ў 1929 годзе, будзе прадстаўлена ў музычным суправаджэнні, створаным кампазітарам Вольгай Падгайскай адмыслова для адноўленай версіі фільма. Беларуская прэм’ера «Галькі» адбудзецца пад жывы музычны акампанемент у выкананні салістаў Вялікага тэатра Беларусі Ірыны Кучынскай (сапрана) і Андрэя Кліпо (барытон), харавой капэлы, калектыву новай камернай музыкі Five-storey ensemble. Паказ арганізаваны пры ўдзеле Польскага інстытута ў Мінску і Нацыянальнага кінаархіва ў Варшаве.

 

Адна з трох польскіх даваенных экранізацый оперы Станіслава Манюшкі, якая распавядае пра няшчаснае каханне вясковай дзяўчыны Галькі да паніча Януша. Фільм аднак не з’яўляецца дакладнай адаптацыяй твора Манюшкі: пры распрацоўцы сцэнарыя Ежы Браўн выкарыстаў толькі асноўныя матывы лібрэта. У 1932 годзе па рашэнні прадзюсара фільм быў агучаны ў адпаведнасці з тагачаснай практыкай: уласцівыя для нямога кіно інтэртытры захаваліся, а да асобных сцэн дадаткова былі створаны так званыя «спеўна-музычныя» ілюстрацыі. Разам з арыямі і хорамі з арыгінальнай оперы ў новай версіі гучалі фрагменты твораў Фрыдэрыка Шапэна, Войцэха Асманьскага, Эдварда Грыга, Рыхарда Эйленберга і народныя мелодыі.

Кадр из фильма

Да нядаўняга часу нямая экранізацыя «Галькі» не была вядомая шырокай публіцы: з арыгінальнай версіі фільма захаваліся толькі апошнія чатыры хвіліны. У зборах Нацыянальнага кінаархіва ў Варшаве былі знойдзены таксама вялікія фрагменты працоўных матэрыялаў да больш позняй гукавой версіі. Пры гэтым гукавая дарожка да фільма захавалася толькі часткова. Рэстаўрацыя «Галькі» з’явілася адным з найвялікшых выклікаў такога кшталту, з якім сутыкнуўся Нацыянальны кінаархіў. Паколькі дакументацыя да фільма не захавалася, існуючыя матэрыялы былі няпоўнымі і да таго ж адносіліся да дзвюх розных версій фільма, сучасная зборка на аснове захаваных фрагментаў рабілася амаль інтуітыўна.

Кадр из фильма

Як стваралася музыка

Ствараючы музычнае суправаджэнне да адноўленай версіі «Галькі», Вольга Падгайская імкнулася прадставіць гледачам сучаснае «прачытанне» нямой стужкі, напоўніць яе актуальным зместам, але ў той жа час аддаць даніну павагі Станіславу Манюшку як пачынальніку польскай і беларускай опернай традыцыі, уключыўшы ў партытуру фрагменты арыгінальнай оперы. Вынікам стаўся новы твор, своеасаблівы сімбіоз кіно і оперы, адметны сваёй моцнай драматургіяй і сімфанічнай глыбінёй.

Вольга Падгайская — кампазітар, арганістка, аўтар сімфанічных твораў, камерна-вакальных і камерна-інструментальных сачыненняў, музыкі для тэатра і кіно, адна з арганізатараў міжнароднага фестываля нямога кіно і сучаснай музыкі «Кінямо».

Кадр из фильма

У 2012 годзе разам з Віталём Эпавым заснавала калектыў новай камернай музыкі Five-storey ensemble. У музыцы, якую стварае i выконвае Five-storey ensemble, перакрыжоўваецца мноства стылёвых накiрункаў: мiнiмалiзм, авангард, неарамантызм. Калектыў выпусцiў два альбомы на італьянскім лейблы Altrock.

Калектыў выступіць у складзе: Вольга Падгайская (фартэпіяна), Аксана Герасімёнак (скрыпка), Аляксандра Чахоўская (скрыпка), Аляксандр Сердзюкоў (віяланчэль), Эрык Арлоў-Шымкус (кантрабас), Аляксандр Яскельчык (кларнет, бас-кларнет), Віталь Эпаў (сапрана-саксафон).

Кадр из фильма

ДАРЭЧЫ

«Кінямо» — адзіны ў Беларусі штогадовы фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі, асноўнай задачай якога з’яўляецца папулярызацыя і пераасэнсаванне класікі нямога кіно сродкамі сучаснай музыкі. Апроч сезонных паказаў пад адкрытым небам фестываль на працягу года ладзіць спецыяльныя паказы нямога кіно з жывой музыкай на розных пляцоўках. Фестываль заснаваны праектам Cinemascope і Асацыяцыяй маладых беларускіх кампазітараў.

Загрузка...
Загрузка...

REDTRAM
NNN
Оставить комментарий
Вход
Комментарии (0)

  1. Пока никто не оставил здесь свой комментарий. Станьте первым.


Все комментарии Оставить свой комментарий
Газета

Подписка в 2020 году

Актуальные вопросы

  1. Как будут расти цены на ЖКУ в следующем году?
  2. Чем симпатия отличается от эмпатии?
  3. Что делать, если любые попытки поговорить с мужем заканчиваются ссорой?
REDTRAM
NNN

Новое на AIF.by