0 996

Прэзентацыя кнігі «Беларусь. Храм і краявід» адбудзецца 20 лістапада

20 лістапада ў Палацы мастацтва адбудзецца прэзентацыя новага альбома Дзяніса Раманюка «Беларусь. Храм і краявід». Выданне, прысвечанае храмавай архітэктуры ў беларускім краявідзе, стала вынікам шматгадовай руплівай працы.

З году ў год аўтар аб’язджае ўсю Беларусь, робячы ўсё новыя творчыя адкрыцці. Дзяніс Раманюк - аўтар такіх славутых фотаальбомаў, як «Беларусь сінявокая», «Мой шлях Беларусь», «Беларусь. Маленькая кніга пра вялікую краіну», «Чарнобыль» ды іншыя.

У кнізе змешчаны 152 фатаграфіі, на якіх адлюстраваны 86 храмаў і мноства краявідаў - як са знакавых, так і менш вядомых куткоў нашай Радзімы. Кожны здымак храма суправаджаецца падрабязным апісаннем, складзеным з дзвюх частак.

 

У першай частцы, падрыхтаванай вядомым гісторыкам архітэктуры Сяргеем Харэўскім, пададзена дакладная навукова-гістарычная інфармацыя. Другая частка – лірычная - напісана Дзянісам Раманюком. У ёй ён распавядае пра тое, што засталося па-за кадрам, пра ўласныя пачуцці і ўспаміны, звязаныя са стварэннем кожнага фотаздымка. Англійскі варыянт тэксту стварала Вольга Калацкая, а вось яе рэдактарам стаў амэрыканскі дыпламат і фотааматар Джон Кунстандэр.

Беларусь. Храм і краявід.
Беларусь. Храм і краявід. / Фото из книги.

Даўні праект

Альбом «Беларусь. Храм і краявід» - плён даўняга праекта, на рэалізацыю якога пайшло два дзясяткі гадоў. Здымкі рабіліся паводле розных тэхналогій, у розныя поры года. У некаторыя месцы аўтару даводзілася вяртацца шматкроць, каб спраўдзіць свае ўражанні і абраць найлепшы ракурс у найлепшым святле, і каб потым абраць з дзясяткаў кадраў адзіны, непаўторны, які сведчыць пра невымоўнае хараство нашай культуры і нашай краіны. За гэты час Беларусь мянялася несупынна. І гэта дадае праекту Дзяніса Раманюка бясспрэчную дакументальную каштоўнасць. Дарэчы, амаль два гады сыйшло толькі на адбор адзнятага матэрыялу, яго апрацоўку, макетаванне і ўласна на друк.

Беларусь. Храм і краявід. / Фото из книги.
Беларусь. Храм і краявід. / Фото из книги. 

Унікальныя здымкі

Паводле суразмойцы “АіФ” Сяргея Харэўскага, кожны здымак альбома - унікальны! Многія храмы з тых, што мы бачым у альбоме, цяпер адрэстаўраваны, а некаторыя, на вялікі жаль, страчаны. Храмавая архітэктура ў краявідах нашае краіны здаўна вабіла фатографаў. Першы тутэйшы мастацкі здымак краявіду са шматлікімі храмамі Вiльнi быў зроблены Альбертам Свейкоўскiм яшчэ ў 1865 годзе. Фотаздымкi культавай архітэктуры Язэпа Чаховiча з альбома «Виды Вильны» атрымалi медалi на выставах Парыжа, Рыма i Масквы. Ягоныя пошукі працягнуў Сігізмунд Юркоўскi, які зрабіў здымкі касцёлаў і цэркваў Віцебска на фоне маляўнічых пейзажаў. Фатограф Сяргей Пракудзін-Горскі пакінуў першыя каляровыя здымкі святыняў Мінска, Барысава, Полацка і Віцебска. Дзясяткі фатаграфій з выявамі храмаў Беларусі складаюць фонд, які прыпісваюць Яну Балзункевічу і які зберагаецца ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Свой унёсак у фотатрадыцыю пейзажу з храмамі зрабіў Ян Булгак, які стварыў сотні здымкаў храмаў Вiльнi і Беларусі. Як скульптуру стварае аб’ём, як жывапіс — фарбы, так фатаграфію стварае святло… Тое непаўторнае беларускае святло, што ўласцівае творчасці названых вышэй мэтраў і здымкам Дзяніса Раманюка. Ён працягвае гэту вялікую традыцыю, абапіраючыся, з аднаго боку, на даробак свайго бацькі, слыннага мастацтвазнаўцы і этнографа, мастака, даследчыка гісторыі і фатаграфіі Міхася Раманюка, а з другога боку — на даробак сваіх папярэднікаў, класікаў беларускай фатаграфіі.

Беларусь. Храм і краявід. / Фото из книги.
Беларусь. Храм і краявід. / Фото из книги. 

Старажытнасць і сучаснасць

У гэтым новым альбоме мы бачым старажытныя і сучасныя беларускія храмы ў краявідах ХХІ стагоддзя. Тут сыходзяцца веліч прыроды і веліч традыцый. Мы бачым тую Беларусь, якая захапляе гледачоў і натхняе творцаў. Ва ўсе эпохi культавая архiтэктура займала цэнтральнае месца ў дойлідстве, увасабляючы не толькi дасягненнi тэхналогiй, але i ўяўленнi людзей пра светабудову. Яе гісторыя ў Беларусі пачалася тысячу гадоў таму, з будаўніцтвам у ХІ стагоддзі  мураванага Сафійскага сабору ў Полацку, ад якога бярэ пачатак арыгінальная Полацкая школа дойлідства. Уласцівасць хрысціянскага дойлідства Беларусі — спалучэнне духоўных і архітэктурных традыцый Усходу і Захаду. І гэта застаецца нашай адметнасцю дасёння, калі па ўсёй краіне паўстаюць новыя храмы.

Набыць альбом можна будзе ва ўсіх буйных кнігарнях. Спачатку ў Мінску, затым - у абласных цэнтрах. У планах таксама выданне паасобных альбомаў, па ўсіх гісторыка-культурных і прыродных рэгіёнах.

Беларусь. Храм і краявід. / Фото из книги.
Беларусь. Храм і краявід. / Фото из книги.

 

Загрузка...
Загрузка...

REDTRAM
NNN
Оставить комментарий
Вход
Комментарии (0)

  1. Пока никто не оставил здесь свой комментарий. Станьте первым.


Все комментарии Оставить свой комментарий
Газета

Подписка в 2020 году

Актуальные вопросы

  1. Как выглядит миллиард долларов?
  2. Может ли учитель поставить двойку, если ученик не был на уроке?
  3. Почему в школе не платят стипендию?
REDTRAM
NNN

Новое на AIF.by