2261

«Агульная дыктоўка» па беларускай мове зноў пройдзе ў Мінску

2 чэрвеня ў Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы ў другі раз пройдзе «Агульная дыктоўка».

Праверыць сваю пісьменнасць і напісаць дыктоўку па беларускай мове змогуць усе ахвочыя. Ідэйным арганізатарам мерапрыемства зноў выступіла ААТ «Лідскае піва».

— «Лідскае піва» працягвае падтрымліваць развіццё беларускай мовы. З дапамогай гэтага адукацыйнага праекта, які сабраў у мінулым годзе больш за 170 чалавек, у тым ліку з рэгіёнаў, мы імкнемся натхняць людзей пашыраць ужыванне беларускай мовы, бачыць яе прыгажосць і натхняцца ёю. У гэтым годзе «Агульная дыктоўка» набывае статус нацыянальнай. Для ўсіх, хто захоча праверыць свае веды па беларускай мове, акрамя інтэрнет-трансляцыі будзе арганізавана трансляцыя на Першым канале Нацыянальнага радыё, — сказала менеджар па карпаратыўных камунікацыях ААТ «Лiдскае пiва» Наталля Яфімкіна.

Што трэба для ўдзелу?

Зарэгістравацца на сайце lidskae.by.

Прыйсці не пазней за 11.30 у Нацыянальную бібліятэку Беларусі (уваход з боку рэстарана «Явар» (раней — «Мегаполіс»), 2-гі паверх), пр-т Незалежнасці, 116.

Альбо падключыцца да Першага канала Нацыянальнага радыё або інтэрнэт-трансляцыі дома.

Дыктоўка пачнецца ў 12.20 і працягнецца да 13:20. Тэкст абраны адмыслова да 400-годдзя першага беларускага буквара. Чытаць яго будзе Руся – cпявачка, акторка беларускага дубляжу, «голас беларускай чыгункі», трэнерка па пастаноўцы голасу.

Пасля дыктоўкі ўдзельнікаў чакае спецыяльная зона, дзе можна будзе пагуляць у беларускія настольныя гульні і сфатаграфавацца.

Працы мінчан правераць прафесійныя філолагі. Вынікі стануць вядомыя на працягу 5-цi рабочых дзён. Усе ўдзельнікі атрымаюць па электроннай пошце свае вынікі, а таксама электронныя сертыфікаты аб удзеле ў дыктоўцы. Арыгінал тэксту будзе выкладзены на сайце.

Чакаем вас на «Агульнай дыктоўцы»!

Нацыянальная бібліятэка Беларусі (уваход з боку рэстарана «Явар», 2-гі паверх), пр-т Незалежнасці, 116

Праграма мерапрыемства:

11.30 - 12.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў

12.00 - 12.20 – урачыстае адкрыццё

12.20 - 13.20 – напісанне дыктоўкі

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно