0 92

Цудоўнае сяброўства. У Белдзяржфілармоніі прагучалі класіка і джаз

Канцэрт быў прымеркаваны да 25-годдзя падпісання Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча аб добрасуседстве і дружалюбным супрацоўніцтве.

Беларускі піяніст-віртуоз Кірыл КЕДУК.
Беларускі піяніст-віртуоз Кірыл КЕДУК. © / Фото из открытых источников

Напрыканцы чэрвеня ў Белдзяржфілармоніі прагучалі класіка і джаз у выкананні легенды сусветнага джаза Лешака Можджэра (Польша) і беларускага піяніста-віртуоза Кірыла Кедука.

Канцэрт быў прымеркаваны да 25-годдзя падпісання Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча аб добрасуседстве і дружалюбным супрацоўніцтве.

Салісты з Польшчы і Беларусі разам з аркестрам прадставілі яскравую праграму, у якую ўвайшлі творы беларускіх і польскіх кампазітараў. А ў фінале канцэрта аматараў джаза чакаў сюрпрыз: музыканты выканалі ў віртуознай джазавай апрацоўцы знакамітую беларускую «Купалінку».

Паводле Матэўша АДАМСКАГА, дырэктара Польскага Інстытута ў Мінску, тое, што гэта мерапрыемства адбылося, вельмі важна:

- Для мяне як дырэктара Польскага Інстытута ў Мінску адной з самых вялікіх мар было запрашэнне ў Мінск Лешака Можджэра, але я нават не спадзяваўся, што яна здзейсніцца так хутка. Я шчыра перакананы: нам усім пашанцавала, што гэты канцэрт, прысвечаны 25-годдзю нашых дабрасуседскіх адносінаў, адбыўся. Як вядома, у сяброўстве паміж нашымі краінамі былі няроўнасці, але вельмі радасна, што больш чым за 12 апошніх месяцаў назіраецца сталае паляпшэнне ўзаемных адносінаў.

Што нас аб’ядноўвае

Цікава, што абодва музыканты маюць сувязь з беларускім Гродна. Кірыл Кедук нарадзіўся ў горадзе над Нёманам, а зараз, дарэчы, дзякуючы піяністу ў Гродна праводзіцца музычны фестываль. У Лешака Можджэра ў свой час з Гродна ў Польшчу пераехалі бабуля з дзядулем. На гэтым лёсавыя нечаканасці не скончыліся: яшчэ ў дзяцінстве Кірыл Кедук пераехаў у польскі Гданьск, дзе выхоўваўся доўгi час, і менавіта ў гэтым горадзе жыў Лешак Можджэр. Але пазнаёміліся музыканты значна пазней. Потым узнікла ідэя сумеснага выступу ў Мінску. «Я патэлефанаваў Лешаку з прапановай, а ён адразу пагадзіўся», - адзначыў Кірыл Кедук.

- Я добра адчуваю сябе ў Беларусі, - падзяліўся сусветна вядомы польскі музыкант Лешак МОЖДЖЭР. – І вельмі шчаслівы, што мы разам можам ствараць музыку. Музыка – цудоўная з’ява, таму што яна ніяк не можа падмануць і не мае ніякіх межаў. 

Беларускі піяніст-віртуоз Кірыл КЕДУК дадаў:

- Музыка – гэта вельмі добры шанец пагаджаць розныя канфлікты. На мой погляд, павінна існаваць «музычная дыпламатыя», таму што менавіта музыка, мастацтва сапраўды аб’ядноўваюць людзей.

Мастацкі кіраўнік Белдзяржфілармоніі Юрый ГІЛЬДЗЮК нагадаў, што сяброўства Белдзяржфілармоніі і Польскага Інстытута ў Мінску доўжыцца каля 15 гадоў:

- Мы вельмі даражым гэтымі адносінамі. Толькі за першую палову 2017 года мы ўжо правялі 5 сумесных мерапрыемстваў. Белдзяржфілармонія заўсёды прымае цудоўных музыкантаў з Польшчы, якія выступаюць у розных жанрах і канцэрты якіх цікавяць публіку.

Материал подготовлен: www.aif.by

Загрузка...
Загрузка...

REDTRAM
NNN
Оставить комментарий
Вход
Комментарии (0)

  1. Пока никто не оставил здесь свой комментарий. Станьте первым.


Все комментарии Оставить свой комментарий
Газета

Подписка в 2020 году

Актуальные вопросы

  1. Почему госпитализировали Елену Малышеву?
  2. Что сообщают родственники Анастасии Заворотнюк о ее состоянии?
  3. Кому нельзя есть яйца и почему?
REDTRAM
NNN

Новое на AIF.by