Евгений Гончар 0 284

Мастакi поштай. Новы электронны сервiс пра беларускую культуру

Даведацца больш пра беларускi ўнёсак у сусветнае мастацтва цяпер можна праз рассылку па электроннай пошце.

Евгений Петкевич / Фото из открытых источников

У Сеціве зявіўся новы сервіс пад назвай «Мастакі поштай» ад стваральнікаў праекта «Купала поштай». Што новага крэатыўны праект можа распавесцi інтэрнэт-карыстальнікам пра культуру Беларусі, «АіФ» растлумачылі яго кіраўнікі Ўладзімір АНДРЫЕНКА і Ксенія ТАРАСЕВІЧ.

- Як нарадзілася ідэя запусціць новы сервіс?

- «Мастакі поштай» — рассылка, якую агенцыя email-маркетынгу Handbox рэалізуе сумесна з праектам «Арт-Беларусь». Гэта невялічкая святочная рассылка, якая дапаможа беларусам даведацца больш пра беларускі ўнёсак у сусветнае мастацтва і падарыць святочны настрой. Кожны наш ліст прымеркаваны да пэўнага зімовага свята: ад Ханукі да праваслаўнага Раства.

Ідэя з’явілася ў нас амаль што адразу пасля таго, як мы запусцілі праект «Купала поштай» — рассылку вершаў Янкі Купалы. Мы адразу зразумелі, што не трэба спыняцца. Мы імкнемся дамагчыся таго, каб беларусы ведалі, што нам ёсць кім і чым ганарыцца. Уласна дзеля гэтага і існуе праект.

Нам вельмі пашанцавала, што ў Беларусі ёсць праект «Арт-Беларусь», адна з мэт якога — пашыраць веданне пра ролю беларускага мастацтва ў сусветным маштабе. Як бачыце, нашы мэты супадаюць, таму і ажыццявіць праект на стыку гэтай сінергіі было значна прасцей.

- Што трэба зрабіць, каб пачаць атрымоўваць рассылку?

- Усё вельмі проста. Для таго каб стаць адным з нашых падпісантаў, дастаткова зайсці па спасылцы http://kupalaposhtai.by/artbelarus, увесці адрас электроннай пошты, пацвердзіць яго праз ліст, які прыйдзе на пошту. Пасля гэтага вы будзеце атрымоўваць нашу святочную рассылку.

- З мастацкімі творамі якіх аўтараў змогуць пазнаёміцца карыстальнікі новага сервіса?

- Гэтая рассылка — сімбіёз святочных віншаванняў і расповедаў пра ўраджэнцаў Беларусі, якія зрабілі шмат для развіцця сусветнага мастацтва. Ня будзем раскрываць усіх сакрэтаў, усё ж такі адна з разынак «Мастакоў поштай» — некаторая нечаканасць рассылак. Але мы дакладна можам сказаць, што распавядзем пра беларускіх прадстаўнікоў Парыжскай школы і Францыска Скарыну.

- Як людзі адрэагавалі на новы праект «Мастакі поштай»?

- Мы запусцілі праект 12 снежня. Таму мы лічым, што зараз казаць пра нейкія грунтоўныя вынікі яшчэ рана. Але ўжо зараз мы атрымоўваем толькі станоўчыя водгукі ад нашых падпісантаў. Думаю, тут вялiкую ролю адыграла добрая база нашага праекта «Купала поштай» - каля 2 тысяч падпісантаў. I іх колькасць з кожным днем расце. Для нас гэта вельмі прыемна і важна.

Загрузка...
Загрузка...

REDTRAM
NNN
Оставить комментарий
Вход
Комментарии (0)

  1. Пока никто не оставил здесь свой комментарий. Станьте первым.


Все комментарии Оставить свой комментарий
Газета

Подписка в 2018 году


Актуальные вопросы

  1. Можно ли вылечить гипертонию?
  2. Что сделать, чтобы тормозные колодки и тросики не примерзали?
  3. Где сдать генетический тест на определение болезни Альцгеймера?
REDTRAM
NNN

Новое на AIF.by